Гомельскі абласны суд аднавіў тэрміны абскарджваньня адміністрацыйных арыштаў двум гомельскім актывістам — Уладзімеру Кацору і Ўладзімеру Шыцікаву

2007 2007-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абодва яны былі пакараныя арыштамі на 5 сутак — спадар Шыцікаў нібыта за хуліганства перад Днём Волі, а Ўладзімер Кацора адразу пасьля сьвята — за тое, што не прыйшоў у міліцыю напярэдадні.

Спадара Кацору да таго ж аштрафавалі, таксама нібыта за хуліганства, на 155 тысяч рублёў.

Пакараньні актывісты спрабавалі аспрэчыць праз суд Савецкага раёну Гомелю пасьля выхаду з ізалятару на волю.

Аднак старшыня суду Аляксандар Кострыкаў, які й пакараў актывістаў арыштамі й штрафам, сам адхіліў апэляцыю. Спаслаўся на тое, што пяцідзённы тэрмін дзеля абскарджваньня прайшоў.

Гэтая акалічнасьць зьдзівіла актывістаў, паколькі ў сваіх пастановах пра арышты той жа Кострыкаў пазначаў: тэрмін абскарджваньня — дзесяць дзён.

Гэта дало падставу аблсуду аднавіць тэрміны абскарджваньня арыштаў актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства