Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” і РГА БХК з нагоды крымінальнага прысуду Васілю Парфянкову

2013 2013-12-06T12:51:04+0300 2013-12-09T17:15:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasna-bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна”і РГА БХК расцэньваюць асуджэнне грамадскага актывіста Васіля Парфянкова  да пазбаўлення волі за парушэнне прывентыўнага нагляду як палітычна матываны пераслед.

Васіль Парфянкоў у лютым 2011 году быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ (“удзел у масавых беспарадках”) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў, у жніўні таго ж году – памілаваны згодна з указам прэзідэнта.

Пасля свайго вызвалення Васіль Парфянкоў працягваў грамадскую дзейнасць і неаданаразова затрымліваўся за ўдзел у акцыях ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якія заставаліся і застаюцца за кратамі.

Пасля ўдзелу ў мірным сходе, прысвечаным салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня 2011 году, ён  быў арыштаваны на 12 сутак, пасля чаго 5 студзеня 2012 г. судом Першамайскага р-на г. Мінска за ім быў устаноўлены прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год. Такім чынам прывентыўны нагляд у дачыненні да актывіста быў усталяваны з мэтай прадухілення ягонай далейшай грамадскай дзейнасці, у тым ліку далейшага ўдзелу ў мірных сходах па пытаннях грамадска-палітычнага жыцця ў краіне.

29 мая 2012 г. судом Першамайскага раёна г. Мінска  Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь (за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду, устаноўленага судом). Дадзены прысуд быў вызначаны Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і РГА БХКяк палітычна матываны пераслед, а падвергнуты арышту Васіль Парфянкоў як палітычны вязень.

5 снежня 2013 г. суд Першамайскага р-на г. Мінска паўторна асудзіў Васіля Парфянкова па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь на адзін год пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах калоніі строгага рэжыму.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РГА БХК асуджае палітычна матываны пераслед, скіраваны на спыненне ці перашкоды ў грамадска-палітычнай актыўнасці Васіля Парфянкова і адзначае, што разбіральніцтва па дадзенай справе не адпавядала стандартам справядлівага судовага разбіральніцтва, а вынесенае пакаранне з’яўляецца відавочна не суразмерным і не прапарцыйным тым парушэнням, у якіх абвінавачвалі Васіля Парфянкова.

Варта адзначыць, што паводле ацэнак FIDH і Праваабарончага цэнтру “Вясна”, рознага кшталту абмежаванні - ад прафілактычнага ўліку да прывентыўнага нагляду -  устаноўленыя ў дачыненні да 32 чалавек, якія былі раней асуджаныя за падзеі 19 снежня 2010 г. і вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі без пагашэння судзімасцяў. Прывентыўны нагляд устаноўлены,  у  тым ліку і ў дачыненні да нядаўна вызваленых палітвязняў З.Дашкевіча і А.Францкевіча.

Дадзеныя  абставіны сведчаць пра тое, што гэтыя абмежаванні з’яўляюцца элементам кантролю уладаў над грамадскімі і палітычнымі актывістамі. Крымінальны пераслед за парушэнні раней устаноўленага прывентыўнага нагляду ў дачыненні  В. Парфянкова, У. Яроменка, устаноўлены прывентыўны нагляд у дачыненні да П. Вінаградава з’яўляюцца яскравым прыкладам такога кантролю.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” РГА БХК  патрабуюць:

1. спыніць практыку крымінальнага пераследу палітычных і грамадскіх актывістаў, у тым ліку спыніць крымінальны пераслед Васіля Парфянкова і прыняць меры па ягоным вызваленні;

2. зняць (пагасіць) судзімасці з раней вызваленых па працэдуры памілавання ці заканчэнні тэрмінаў палітычных зняволеных, забяспечыўшы такім чынам іх магчымасць паўнавартаснага ўдзелу у палітычным жыцці краіны, у тым ліку ў магчымасці ўдзелу ў будучых выбарчых кампаніях.

Мінск, 6 снежня 2013 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international