Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па справе аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”

2013 2013-12-03T22:13:03+0300 2013-12-03T22:13:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-sud-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” Мікалай Чарнавус атрымаў ліст з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы за подпісам намесніка старшыні суда С.М. Снежка і суддзі М.І. Сельмановіча, у якім паведамляецца, што разгляд касацыйнай скаргі грамадскага актывіста адбудзецца 23 снежня ў судовай калегіі па грамадзянскім справам Брэсцкага абласнога суда.

Вось ужо шмат гадоў грамадскі актывіст спрабуе дабіцца памяшкання для грамадскага аб’яднання. Ён неаднаразова звяртаўся ў Баранавіцкі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам, але безвынікова. Таму Мікалай Чарнавус вырашыў звярнуцца ў суд. Суддзя Мікалай Сельмановіч не задаволіў скаргу кіраўніка ГА “Кабзар” і прызнаў дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама законнымі, пасля чаго актывіст падаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

Пасяджэнне Брэсцкага абласнога суда адбудзецца 23 снежня а 11-ай гадзіне па адрасе: г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 41.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international