Мікалай Статкевіч накіраваў індывідуальны зварот у ў Камітэт па правах чалавека ААН

2013 2013-12-03T15:43:52+0300 2013-12-03T15:43:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

18 лістапада ў Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга экс -кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча. Яго інтарэсы ў КПЧ прадстаўляе жонка - Марына Адамовіч.

"Дадзеная скарга з'яўляецца другім зваротам у Камітэт па правах чалавека ААН прадстаўнікамі Мікалая Статкевіча. У лютым 2011 года, Кацярына Статкевіч, дачка зняволенага, падала хадайніцтва ў Рабочую Групу ААН па адвольных затрыманнях. 19 чэрвеня 2011 г. Працоўная Група палічыла, што Беларусь парушыла правы Мікалая Статкевіча, і вынесла рашэнне, што пазбаўленне волі Мікалая Статкевіч з'яўляецца адвольным і ўяўляе сабой парушэнне арт. 9 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і арт. 9 Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах. Працоўная Група заклікала ўрад Беларусі прыняць неабходныя меры для выпраўлення сітуацыі, якія павінны былі ўключаць непасрэднае вызваленне Статкевіча і выплату адэкватнай кампенсацыі" , - нагадвае statkevich.org.

Група па падрыхтоўцы цяперашняга індывідуальнага паведамлення ад імя Мікалая Статкевіча ў Камітэт па правах чалавека паказала і абгрунтавала ў скарзе цэлы шэраг парушаных Беларуссю агульнапрызнаных міжнародных стандартаў пры расследаванні і судовым разглядзе крымінальнай справы, па якой ён быў праведзены ў якасці аднаго з абвінавачаных.

"У пададзенай скарзе ўтрымліваецца просьба Камітэту па правах чалавека аб прызнанні парушанымі Рэспублікай Беларусь правоў Мікалая Статкевіча, прадугледжаных артыкуламі Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама аб рэкамендацыі Рэспубліцы Беларусь ліквідаваць наступствы дапушчаных ёю парушэнняў і даць эфектыўныя сродкі прававой абароны, такія як неадкладнае вызваленне з месцаў пазбаўлення волі, спыненне палітычнага пераследу і поўная рэабілітацыя, выплата грашовай кампенсацыі" , - адзначае сайт statkevich.org.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international