Заява ГА «БАЖ» з нагоды падзеяў ва Украіне

2013 2013-12-02T15:31:20+0300 2013-12-02T15:31:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява ГА «БАЖ» з нагоды падзеяў ва Украіне

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае салідарнасць і падтрымку калегам, якія сёння імкнуцца як мага больш поўна асвятляць падзеі ва Украіне. Мы абураныя гвалтоўнымі дзеяннямі ў дачыненні да калег, якія сумленна выконваюць свой прафесійны абавязак.

Асаблівую занепокаенасць выклікае гвалт, які свядома чыняць супраць журналістаў і мірных пратэстоўцаў супрацоўнікі сілавых структур.

Паводле падлікаў партнёрскіх арганізацый, на 1 снежня ва Украіне налічвалася ўжо калі 30 пацярпелых журналістаў. 

Фотакарэспандэнт «Reuters» Глеб Гараніч, аператар «Еўраньюс» Раман Купрыянаў, аператары Аляксей Заклецкі і Антон Чарнышоў, карэспандэнтка часопіса «Український тиждень» Валерыя Бурлакова, фатограф Анатоль Сцяпанаў, фотакарэспандэнт “Insider” Максім Кудзінец, фотакарэспандэнт “Associated Press” Сяргей Чузаўкоў, польскі журналіст Павел Пенёнжык, журналіст «Украінскай праўды» Мустафа Найем, фотакарэспандэнт агенцтва “Ліга Бізнес Інформ” Аляксандр Перавознік... Гэта далёка не поўны пералік нашых калег, якія пацярпелі ад рук сілавікоў усяго за некалькі дзён. 

Беларускі досвед паказвае, што такое стаўленне да прэсы заўсёды мае доўгатэрміновыя і цяжкія наступствы. Яны не нясуць карысці ні аднаму з бакоў канфлікту. 

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе ад прэзідэнта і ўраду Украіны спыніць беззаконне ў дачыненні да нашых калег. Знаходжанне ў эпіцэнтры падзеяў – прафесійны абавязак журналіста, а не нагода ўжываць супраць яго грубую сілу.

Мы заклікаем украінскія ўлады расследаваць кожны выпадак нападу на нашых калег і забяспечыць нармальныя ўмовы для іх працы. Адсутнасць рэакцыі на гвалт выглядае як маўклівае патуранне.

Мы заклікаем кіраўнікоў рэдакцый СМІ няўхільна патрабаваць выканання правоў журналістаў і дамагацца прыцягнення да адказнасці тых, хто іх парушае.

Мы просім калег захоўваць аб'ектыўнасць, памятаючы пра сваё прызначэнне і ўсведамляючы, колькі людзей ва ўсім свеце сочаць за падзеямі ва Украіне. 

Зычым усім журналістам, якія знаходзяцца зараз у цэнтры падзеяў, мужнасці і прафесіяналізму.

Прынята Праўленнем ГА «БАЖ»

02.12.2013

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international