Брэсцкі гарвыканкам стварае падставы для адмовы ў пікеце

2013 2013-12-02T11:44:50+0300 2013-12-02T11:44:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі гарвыканкам

Брэсцкі гарвыканкам

Паводле Пастановы Савета міністраў №207 ад 2012 года, пры атрыманні заявы на правядзенне масавага мерапрыемства гарвыканкам павінен даслаць копію зарэгістраванай заявы ў міліцыю, а пасля гэтага – павінна адбыцца абмеркаванне выканаўчага органа з міліцыяй іх дзеянняў падчас акцыі.

22 лістапада праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным была пададзена заява ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай даць дазвол на пікет на 10 снежня – у Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты ж дзень была пададзена заява ў міліцыю на заключэнне дамовы на абслугоўванне пікета. У міліцыі праваабаронцу растлумачылі, што яны кіруюцца Пастановай Саўміна. 26 лістапада У.Вялічкін атрымаў ліст з міліцыі, у якім паведаміў, што гарвыканкам да іх не звяртаўся адносна ўзгаднення па пікеце, таму дамова на ахову мерапрыемства не можа быць заключана.

Уладзімір Вялічкін лічыць, што гарвыканкам ігнаруе Пастанову Саўміна, каб мець падставу адмовіць у пікеце. Дамовы з камунальнай гаспадаркай і бальніцай праваабаронца мае.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international