Андрусь Цянюта: затрыманы, бо маладафронтавец

2013 2013-12-02T10:12:33+0300 2013-12-02T10:12:33+0300 be

Сустаршыння маладога фронту Андрусь Цянюта накіраваў скаргу да начальніка Савецкага РАУС Гомеля. У скарзе сказана, што Андрусь Цянюта 16 лістапада 2013 года быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія даставілі яго ў аддзяленне міліцыі і праз дзве гадзіны адпусцілі без прад’яўлення якіх-небудзь абвінавачванняў. 27 лістапада Андрусь атрымаў ліст аб накіраванні копіі пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Да згаданага ліста сапраўды далучаны форма пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, якая мае серыйны нумар і рэгістрацыю ў ЕГБДП . Усе іншыя дадзеныя ў форме пратаколу ўчынілі ў такім нядбайным выкананні і стане, што іх нават няможна прачытаць.

Андрусь Цянюта выказаў шкадаванне ў тым , што супрацоўнікі міліцыі да гэтага часу не вывучылі Правілы запаўнення пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і іх копій, просіць накіраваць у свой адрас копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні напісаную супрацоўнікам, якога хаця б навучылі трымаць асадку ў руках.

Акрамя таго, сустраршыня Маладога Фронту просіць даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі ў частцы азнаямлення грамадзян з пратаколамі аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку з іх правамі і абавязкамі па пошце.

Па факце нечытабельнага запаўнення супрацоўнікамі міліцыі пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні Андрусь Цянюта просіць правесці сярод супрацоўнікаў міліцыі адпаведную вучобу.

Нагадаем, што Андусь Цянюта, разам з Станіславам Булам былі затрыманыя 16 лістапада за расклейку інфармацыйных улётак антыалкагольнага зместу. Затрыманных актывістаў пратымалі ў РАУС Савецкага раёна г.Гомеля каля двух гадзін, без складання пратаколу. Пад час затрымання Андрусём Цянютай былі пакінуты запісы ў кніге скаргаў. Актывістам не былі патлумачанны іх правы і кніга скаргаў не была выдадзенна па першаму патрабаванню.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international