У камеры Міколы Статкевіча правялі начны вобшук

2013 2013-12-02T07:07:47+0300 2013-12-02T07:07:47+0300 be

Пасля працяглага перапынку Марына Адамовіч атрымала адразу два лісты ад свайго мужа. З гэтых лістоў жонка Мікалая Статкевіча даведалася пра новыя спробы ціску на палітвязня.

Марына Адамовіч:

- У яго быў праведзены вельмі доўгі - больш за паўтары гадзіны - начны вобшук. На колькі мне вядома, у ім прымалі ўдзел вышэйшыя афіцэры. Я гэта інакш як спробу ціску не ўспрымаю, тым больш да гэтага ён патрабаваў вырашыць праблему харчавання, якое вельмі істотна пагоршылася, месяцы два таму.

Як распавяла Марына Адамовіч, у другім лісце Мікалай Статкевіч пракаментаваў выказванні міністра замежных спраў Уладзіміра Макея для адной з польскіх газетаў адносна арыштаваных за Плошчу-2010. Мікалай Стакевіч з’яўляецца адным са звыш дзесяці палітычных вязняў у Беларусі, наяўнасць якіх аспрэчвае афіцыйны Менск. Быў кандыдатам у прэзідэнты ў 2010 годзе. За ўдзел у Плошчы-2010 года асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму за нібыта арганізацыю “масавых беспарадкаў”. У мінулым годзе ўмовы адбыцця пакарання Мікалаю Статкевічу былі змененыя на больш жорсткія - яго перавялі са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму. Мікалай Статкевіч адмаўляецца пісаць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international