У Мілавідах не будзуць вяртаць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 года

2013 2013-11-30T09:55:55+0300 2013-11-30T09:55:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milavidy-shylda-shkola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт (Баранавіцкі раён) не будзе вяртаць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 года. Гэта стала вядома з ліста за подпісам в.а. старшыні Мілавідскага сельскага выканаўчага камітэта Давідовіч Н.В., які атрымаў грамадскі актывіст Віктар Сырыца. У адказе на калектыўны зварот грамадзян паведамляецца, што “Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт ні ў 1993 годзе, ні ў цяперашні час не прымаў рашэнне аб наданні Мілавідскай сярэдняй школе імя Аляксандра Лянкевіча.”

– Гэта адкрытая хлусня, бо павесіць металічную шыльду на дзяржаўным будынку заўсёды патрэбен быў дазвол прадстаўнікоў улады. Многія мясцовыя чыноўнікі мне казалі, што на свае вочы бачылі не толькі рашэнне аб наданні Мілавідскай СШ імя Аляксандра Лянкевіча, але і аб тым, што яны асабіста прысутнічалі пры ўрачыстым адкрыцці гэтай шыльды ў 1993 годзе, – паведаміў Віктар Сырыца.

Ён адзначыў, што грамадскія актывісты сабралі 214 подпісаў грамадзян горада. Да подпісаў быў прыкладзены калектыўны зварот грамадзян на імя старшыні Мілавідскага сельскага выканаўчага камітэта з просьбаю вярнуць памятную шыльду ў гонар кіраўніка Мілавідскай бітвы 1863 года Аляксандра Лянкевіча на будынак сельскай школы.

Віктар Сырыца дадаў, што калі гэта не ўдасца зрабіць шляхам збору подпісаў, то тады грамадскія актывісты будуць дзейнічаць праз суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international