Найноўшая гісторыя Беларусі: вытокі гістарычнай памяці

2013 2013-11-27T08:37:08+0300 2013-11-27T08:37:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/areshka-sviackaia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вацлаў Арэшка і Валянціна Свяцкая

Вацлаў Арэшка і Валянціна Свяцкая

Грамадскае аб’яднанне “Дыярыуш” сумесна з грамадскім электронным архівам “Вытокі” правялі 26 лістапада круглы стол  на тэму “Дакументы найноўшай гісторыі, як сродак фармавання дэмакратычных і нацыянальных каштоўнасцяў у свядомасці беларусаў. Роля сучасных сродкаў захаваня інфармацыі і камунікацыі”.

 Напачатку мерапрыемства кiраўнiк грамадскага аб'яднання "Дыярыуш" Вацлаў Арэшка правёў інтэрактыўную прэзентацыю сайта vytoki.net, азнаёміў з ягонымі асноўнымі раздзеламі і заклікаў да супрацоўніцтва грамадскіх дзеячоў, гісторыкаў і ўсх тых, хто валодае дакументамі, фотаматэрыяламі, якія маюць дачыненне да найноўшай гісторыі Беларусі.

На сённяшні дзень, на сайце змешчана каля 8000 архіўных адзінак і штодзень гэтая ўнікальная база папаўняецца.

Паколькі ў Беларусі працягваецца працэс вымывання гістарычнай праўды са школьных падручнікаў, то лагічна, - павінна ўзрастаць і значэнне электронных архіваў і бібліятэк як дакументальных крыніц  для даследвання гісторыі Беларусі. Больш таго, гэтая інфармацыя павінная быць даступная і даследчыкам, і навучэнцам сярэдніх школ. Таму ў дыскусіях удзельнікі круглага стала спрабавалі адшукаць адказ на пытанні:  як эфэктыўна можна працаваць з беларускімі настаўнікамі? Якія формы супрацоўніцтва найбольш эфектыўныя пры падрыхтоўцы для іх мультымэдыйных дапаможнікаў? Паўстала таксама пытанне стварэння альтэрнатыўных падручнікаў па найноўшай гісторыі Беларусі.

Вольга Цадко прэзентавала  Беларускі архіў вуснай гісторыі - грамадскі электронны архіў, які ахоплівае больш працяглы час і змяшчае жывыя сведчанні ўдзельнікаў гістрычных падзей.

Аб праблемах атрымання і выкарыстання архіўных дакументаў у дзяржаўных установах распавядаў кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў: “Парадокс: нават у Туркменістане і Таджыкістане дзяржаўныя архівы больш адкрытыя для простых людзей, чым у Беларусі. Мне кажуць – ідзіце ў Нацыянальны архіў, працуйце, пішыце праўдзівую гісторыю Беларусі, аднак і там большасць дакументаў паспелі сфальшаваць. Там парэшткі дакументаў, шмат іх схавана і з такой “мазаікі” сапраўдную гістарычную карціну не збярэш”.

Спадзявацца на архівы КДБ таксама не варта, паколькі дакументы, якія там захоўваюцца, неаднаразова праходзілі цэнзуру, а некаторыя ад пачатку былі сфальсіфікаваныя. Ігар Кузняцоў у падцверджанне сваіх слоў прадэманстраваў шэраг такіх дакументаў.

Сярод удзельнікаў круглага стала быў распаўсюджаны адмысловы Зварот да дэмакратычнай грамадскасці Беларусі.

Сёння, як і ў савецкія часы працягваецца фальшаванне гістарычнай праўды і маніпуляванне гісторыяй у інтарэсах кіруючага рэжыму. Праз праўладныя СМІ, афіцыйных “публіцыстаў” і “гісторыкаў” ствараецца несапраўдны малюнак грамадскага і палітычнага жыцця ў апошнія дзесяцігоддзі. Большасць матэрыялаў па найноўшай гісторыі нашай краіны, якія маюць дачыненне да грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі не захоўваюцца ці не даступныя для даследчыкаў.

Беларусь можа ізноў апынуцца без уласнай гісторыі, бездапаможнаю перад рознымі маніпулятарамі мінуўшчыны і будучыні.

Мы ўпэўненыя, што захаванне дакументальнай спадчыны найноўшай гісторыі, найперш спадчыны дэмакратычных рухаў, грамадзянскай супольнасці, палітычных арганізацый, надзвычай важнае для фармавання аб’ектыўнага погляду на сучасную гісторыю Беларусі, для стварэння праўдзівых нацыянальных гістарычных канцэпцый і для выхавання ўсіх пакаленняў беларускага грамадства. Таксама застаецца важным і захаванне дакументальнай спадчыны папярэдніх, савецкіх, часоў. Гэта датычыцца не толькі рэпрэсій ці супраціву, але і іншых аспектаў функцыянавання грамадства.

Таму мы звяртаемся да ўсіх дэмакратычных грамадскіх і палітычных арганізацый Беларусі, да актывістаў, краязнаўцаў і аматараў гісторыі з заклікам збіраць і захоўваць дакументы найноўшай гісторыі. Але захаваць дакументы – толькі першы крок.

Чым больш такіх сведчанняў гісторыі будзе адкрытымі для грамадства і навукоўцаў, тым менш шанцаў застанецца для фальсіфікатараў гісторыі. Гэтыя матэрыялы стануць даступнымі праз сайты і публікацыі тых, хто мэтанакіравана займаецца захаваннем нашай гістарычнай спадчыны.

Дапамагайце такім інстытуцыям і ініцыятывам, перадавайце для публікацыі матэрыялы ці іх копіі, падтрымлівайце даследванні, дзяліцеся ведамі і ўспамінамі. Захаваная памяць пра мінулае вернецца лепшай будучыняй.

Беларусы! Захавайма нашу гістарычную памяць!

Пад час працы круглага стала па захаванні гістрачнай памяці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international