Салігорскіх «маладафронтаўцаў» пытаюць пра Азарку і Красоўскага

2007 2007-05-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскіх актывістаў незарэгістравнага «Маладога фронту» выклікаюць сёньня на гутаркі ў мясцовы КДБ. Максім Гаміцэвіч і Зьміцер Ефімовіч атрымалі позвы у КДБ. Непаўнагадовых Сержука Ткачука ды Рыгора Астапеню адвезьлі на гутарку са школы.

Адзін зь лідэраў салігорскай арганізацыі Іван Шыла кажа, што супрацоўнікі КДБ наведваюць школы, у якіх вучацца сябры «Маладога фронту». Пры гэтым на гутарку выклікаюць і тых, у каго заўважаць апазыцыйную сымболіку. З маладых людзей бяруць так званыя дабраахвотныя тлумачэньні, павдамляе І. Шыла. Іх распытваюць пра дзейнасьць у горадзе незарэгістраванай арганізацыі і яе лідэраў, а апошнім часам пытаюцца пра Насту Азарку зь Нясьвіжу ды Паўла Красоўскага з Жодзіна.

Паводле слоў Івана Шылы, менаваіта пасьля такіх «добраахвотных тлумачэньняў», узятых зь сябраў баранавіцкай філіі «МФ», была заведзеная крымінальная справа на Яраслава Грышчэню.

Паводле салігорскіх «маладафронтаўцаў», гутаркі ладзяцца з ініцыятывы капітана УКДБ па Менску й Менскай вобласьці Дзьмітрыя Сьвістуна, паведамляе “Наша ніва”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international