Прызыўнікоў пазбавяць правоў кіроўцы пасля паўторнай медкамісіі

2013 2013-11-18T17:37:20+0300 2013-11-18T17:37:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turchaniak-auto-brest.jpg

Кіроўца, які мае медыцынскія супрацьпаказанні ў ваенным білеце, якія супадаюць з супрацьпаказаннямі вадзіцельскай камісіі, можа быць або пазбаўлены правоў, або прызваны на ваенную службу.

Такія кардынальныя захады могуць быць прыняты па выніках праверкі, праведзенай органамі пракуратуры Брэсцкай вобласці на прадмет абгрунтаванасці выдачы правоў асобам, якія пакутуюць на захворванні, на падставе якіх былі прыняты рашэнні аб прызнанні іх няздатнымі да ваеннай службы.

У ходзе праверкі высветлілася, што прызыўнікі, прызнаныя непрыдатнымі да ваеннай службы і якія маюць, сярод іншага, супрацьпаказанні да кіравання аўтамабілем, пазбягалі выяўлення такіх дыягназаў пры праходжанні вадзіцельскай камісіі і затым атрымлівалі права або атрымлівалі іх перш, чым праходзілі камісію ў ваенкамаце.

Адсутнасць жа належнага ўзаемадзеяння паміж ваеннымі камісарыятамі, установамі аховы здароўя і ДАІ не дазваляла своечасова выявіць такія нестыкоўкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international