Праваабарончы цэнтр "Вясна" падтрымаў Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень»

2013 2013-11-14T08:55:00+0300 2014-02-28T16:18:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/forum-2013-vilnius.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У канцы кастрычніка на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме ў Вільні было прэзентавана Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень».

Дадзенае кіраўніцтва распрацавана працоўнай групай праваабаронцаў з Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны ў складзе: Эміль Адельханаў, Інтыгам Аліеў, Ганна Бараноўская, Людміла Вацкова, Ганна Герасімава, Валянцін Гефтэр, Алег Гулак, Сяргей Давідзіс, Эльдар Зейналаў, Яўген Захараў, Іна Кулей, Аляксандра Матвійчук, Таццяна Равяка, Вольга Саламатава, Валянцін Стэфановіч, Алена Танкачова, Анагіеў Хаджыбейлі, Уладзімір Яворскі.

Яго мэтай з'яўляецца уніфікацыя падыходаў у дзейнасці праваабарончых арганізацый па вызначэнні і выкарыстанні паняцця «палітычны вязень».

Паняцце «палітычны вязень» ўсё часцей сустракаецца ў міжнародных дакументах , СМІ, справаздачах нацыянальных і міжнародных арганізацый. Аднак часта ў гэтае паняцце ўключаецца розны сэнс. Таму на практыцы бывае вельмі складана вызначыць, ці з'яўляецца канкрэтны чалавек палітычным зняволеным. З іншага боку, сітуацыя нявызначанасці гэтага паняцця дазваляе дзяржавам пазбягаць адказнасці ў выпадках палітычна матываванага пераследу, паколькі дае ім магчымасць заяўляць аб беспадстаўнасці такіх абвінавачванняў. Распрацоўка агульных крытэрыяў і іх сумеснае прымяненне павінны дапамагчы ў вырашэнні гэтай праблемы.

Пры распрацоўцы дадзенага кіраўніцтва выкарыстоўваўся вопыт Савета Еўропы, міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» і нацыянальных праваабарончых арганізацый розных краін.

Па стане на 12 лістапада да гэтага дакумента ўжо далучыліся украінскія, расійскія і беларускія праваабарончыя арганізацыі: Харкаўская праваабарончая група, Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека, а таксама яшчэ 11 праваабарончых арганізацый, Расійская праваабарончая арганізацыя "Мемарыял", Праваабарончы цэнтр «Вясна» , Беларускі дом правоў чалавека імя Звоскава, Цэнтр прававой трансфармацыі.

У цяперашні час аб'яўленая працэдура далучэння да гэтага дакумента іншых беларускіх арганізацый.

Прапануем вашай увазе тэкст Кіраўніцтва на рускай мове. У бліжэйшы час дакумент будзе пераведзены на беларускую мову і прадстаўлены на нашым сайце.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international