26 красавіка, на сядзібе БНФ адбылася прэс‑канфэрэнцыя заяўнікаў сёлетняга «Чарнобыльскага шляху»

2007 2007-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках ""Нашай Нівы", Віктар Івашкевіч ва ўступным слове сказаў, што замест татальных зачыстак улада абрала тактыку «подленькага шкодніцтва». Івашкевіч меў на ўвазе арышт гукаўзмацняльнай апаратуры, а таксама тое, што людзей прымусілі ісьці вуліцай Сурганава, дзе ішлі рамонтныя дарогі.

Сябра ПБНФ Юрась Зяньковіч паведаміў, што ўсіх затрыманых учора празь некалькі гадзінаў адпусьцілі, узяўшы адбіткі пальцаў і сфатаграфаваўшы. Паводле Зяньковіча нараканьняў на абыходжаньне ў РУУСе ад затрыманых не было.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначыў, што мэты акцыі былі дасягнутыя. Ён сказаў: «Відавочна, што вулічны патэнцыял апазыцыі застаецца вельмі вялікім. Мяне парадавала шматлікасьць акцыі, парадавала, што асноўную масу склала моладзь, якая гатовая ісьці на рызыку. Крыўдна, што адзіны незалежны тэлеканал, які трансьлюецца ў Беларусі, — «Эўраньюс», — праігнараваў «Чарнобыльскі шлях». Мне падавалася, што міліцыянты праз зубы стрымлівалі сябе, каб не пачаць нікога зьбіваць і затрымліваць. Думаю, што ў гэтым вялікая заслуга памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвіда Крамэра».

Анатоль Сідарэвіч адзначыў, што беларусы часта займаюцца самаедзтвам, што датычыць вулічных акцыяў: «У Маскве зьбіраецца 200300 чалавек, і яны падымаюць шум на ўсю Эўропу! У нас жа, калі прыходзіць 5 тысяч, то акцыя лічыцца няўдалай. Я задаволены ўчорашняй акцыяй. Магу сьмела сказаць, што не пачуў ад моладзі ніводнага мацюка, ніводзін удзельнік не дыхнуў на мяне алькаголем. Гэта ня можа ня радаваць. Адзінае, чаго я баяўся, — гэта дурасьці і правакацыяў уладаў. Калі мы ішлі па Сурганава, дзе праводзіліся рамонтныя работы, я баяўся, каб не паўтарыліся падзеі 17 кастрычніка 1999 году, але ўсё было добра».

Напрыканцы прэсканфэрэнцыі заяўнікі паведамілі, што зьбіраюцца абскарджваць дзеяньні міліцыі ў судзе. Зяньковіч да таго ж будзе абскарджваць свой учорашні арышт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international