Палітвязень Андрэй Гайдукоў сустрэўся з роднымі

2013 2013-10-31T11:27:09+0300 2013-10-31T11:27:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Вольга Гайдукова мела доўгатэрміновае спатканне са сваім зняволеным cынам Андрэем у калоніі №19 у Магілёве.

24-гадовы грамадскі актывіст, былы рабочы наваполацкага “Нафтана” асуджаны на 1 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму за нібыта спробу ўсталяваць супрацоўніцтва з замежнай спецслужбай. 

Аднак шпіёнская справа Андрэя Гайдукова, даказанасць яго віны выклікала ў праваабаронцаў сумневы. Ён прызнаны палітычным зняволеным. 

Па словах Вольгі Гайдуковай, сустрэча працягвалася 3 сутак, у ёй удзельнічала таксама і яго сятра Марыя:

- Нармальны хлопец, з нармальнай сям’і, і вось такая дзікасць, канешне для яго гэта вялізны стрэс і для нас. Мы сустрэліся, паразмаўлялі, ён малайчына, не змяніўся. Ён сказаў, што ўсё нармальна, каб не хваляваліся. Канешне ён нас аберагае, ён не ўсё нам будзе гаварыць, распавядаць, як раней: “У мяне ўсё добра, жывы-здаровы, беражыце сябе”. Я паглядзела, што ён нармальна трымаецца, Андрэй застаўся нашым Андрэем, таму я вельмі цешуся. Усім зразумела, што ён не павінен быў сядзець.

Па словах Вольгі Гайдуковай, ужо з 8 жніўня Андрэй мог патрапіць пад умоўна-датэрміновае вызваленне. Аднак у сувязі з тым, што ў той момант ён толькі прыбыў у калонію, то атэстацыю ў яго адносінах не праводзілі, кажа Вольга Гайдукова. Але ўсё ж садзяецца, што сын не згубіў шанцы выйсці на волю раней заканчэння тэрміну пакарання.

Затрымалі Андрэя Гайдукова 8 лістапада 2012 года ў Віцебску. З таго часу ён пад вартай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international