Літоўскі МЗС прайграў беларускаму антыядзернаму актывісту

2013 2013-10-23T11:05:02+0300 2013-10-23T11:05:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч атрымаў паведамленне ад свайго адваката з Літвы. Вышэйшая судовая інстанцыя гэтай краіны не задаволіла касацыйную скаргу Міністэрства замежных спраў Літвы на пастанову адміністрацыйнага суда Вільні, які сваім рашэннем прызнаў незаконнымі дзеянні адпаведных органаў Літвы па забароне Уласевічу ўезду ў Літву на тры месяцы.

- Менавіта па нейкай сакрэтнай бумазе Міністэрства замежных спраў і было прынята рашэнне не пускаць мяне на 3 месяцы на тэрыторыю Літвы. І, безумоўна, Міністэрства замежных спраў было не задаволена гэтым рашэннем і падала касацыйную скаргу. Але вышэйшая інстанцыя Літвы прыняла канчатковае рашэнне, якое ўжо нельга абскардзіць.

У верасні 2012 года ў звязку з тым, што у той час у Літве ладзіўся рэферэндум па будаўніцтве атамнай электрастанцыі, беларускага антыядзернага актывіста не пусцілі ў краіну. "Гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што судовая сістэма ў Літве працуе аб’ектыўна і яна яшчэ раз засведчыла сваю незалежнасць”, - задаволены вынікамі разгляду скаргі літоўскага МЗС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international