Перад судовым працэсам па справе ліквідацыі “Прававой дапамогі насельніцтву” была затрыманая Аксана Новікава за плакат “Патрабуем незалежнага суда”.

2003 2003-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 8 верасьня, у Мінскім гарадзкім судзе а 10 гадзіне павінен быў распачацца працэс па справе аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”. Перад судом сабралася каля 50 чалавек – прадстаўнікоў дыпламатычных місіяў, праваабарончых і іншых грамадзкіх арганізацыяў, СМІ, звычайных грамадзянпаў, якіх абаранялі ці якім аказвалі дапамогу прадстаўнікі ліквідуемай праваабарончай арганізацыі.

Сярод прысутных знаходзілася Аксана Новікава, якая ў красавіку бягучага году была асуджаная да двух гадоў умоўна з адтэрміноўкай на два гады за “паклёп у дачыненьні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Аксана Новікава трымала ў руках плакат “Патрабуем незалежнага суда”. Гэты плакат прыцягнуў увагу супрацоўнікаў Фрунзенскага РУУС г. Мінску, якія запатрабавалі, каб жанчына згарнула плакат. Новікава адмовілася гэта зрабіць, таму была затрыманая і дастаўленая ў РУУС Фрунзенскага райну.

Суд над Аксанай Новікавай адбудзецца сёньня ў 15.30 у судзе Фрунзенскага раёну. Кіраўнік “Прававой дапамогі насельніцтву” Алег Волчак зьбіраецца выступіць яе прадстаўніком у судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international