У Гародні за расклейваньне ўлётак быў затрыманы актывіст АГП Уладзімер Ларын

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ноч з суботы на нядзелю ў Гародні быў затрыманы намесьнік старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі АГП Уладзімер Ларын. Яго затрымалі мясцовыя міліцыянты за расклейваньне інфармацыйных улётак аб правядзеньні “Чарнобыльскага шляху” непадалёк ад будынка аблвыканкама.

Уладзімера Ларына даставілі у Ленінскі РАУС Гародні, дзе былі ўзятыя тлумачэньні. Праз дзве гадзіны Ларына адпусьцілі. Маёр міліцыі Аляксандр Габіс, які дапытваў гарадзенсканга актывіста АГП, паведаміў затрыманаму, што неўзабаве яго чакае разгляд справы ў судзе

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international