Віцебская крама "не мае патрэбы ў паслугах" сябра партыі БНФ

2013 2013-10-02T15:02:58+0300 2013-10-02T15:02:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/iljinec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Ільінец

Аляксандр Ільінец

Пра гісторыю свайго звальнення распавёў сябар Партыі БНФ Аляксандр Ільінец, які працаваў у краме №139 гандлёвай сеткі "Веста". Паводле ягоных словаў, актывісту прапанавалі развітацца  з працай "па-добраму", пасля тэлефоннага званка дырэктарцы крамы.

Аляксандр Ільінец працаваў майстрам у брыгадзе цэха ўласнай вытворчасці  ў краме №139, займаўся выпечкай хлеба-булачных і кандытарскіх вырабаў. Ен цвердзіць, што нараканняў на сваю працу ад кіраўніцтва не меў, і ўсе праблемы пачаліся пасля таго, як стала вядома пра ягоны ўдзел у кампаніі "Зробім лепш".

"У нашым двары мы вырашылі добраўпарадкаваць тэрыторыю, абсталяваць дзіцячую пляцоўку. Правялі сход мясцовых жыхароў з дамоў №№ 31, 29, 29 карпусы 1 і 2 па вуліцы Чкалава, сабралі подпісы пад калектыўным лістом, звярнуліся ў службу ЖКХ. І нам нават паабяцалі дапамогу – прывесці ўсе неабходнае для дзіцячай пляцоўкі. І як толькі артыкул пра гэта з'явіўся на сайце "Народныя Навіны Віцебска", літаральна праз пару дзён у двары пачалася інтэнсіўная праца: аднекуль сабралі дворнікаў, яны пачалі прыбіраць, усталёўваць лавачкі… А неўзабаве пад'ехаў аўтобус з нейкімі  людзьмі  -- пераважна мужчынамі ў пінжаках і гальштуках, якія пачалі аглядаць тэрыторыю ды запісваць, што тут ёсць і чаго няма,"—распавёў Аляксандр Ільінец.

На наступны дзень ён зайшоў па вытворчых справах да дырэктаркі крамы, дзе працаваў. І стаў сведкам тэлефоннай размовы, прычым гаворка йшла пра ягоную асобу:

"Дырэктарка Алена Андрэева казала ў слухаўку: "А вось ён якраз і тут". Пэўны час моўчкі слухала, што ёй кажуць,  а потым папрасіла мяне выйсці. Праз колькі хвілінаў запрасіла мяне ў кабінет ізноў. Ды сказала, што  мае паслугі гэтай краме больш не патрэбныя. Што ёй патэлефанавалі і параілі са мной развітацца па-добраму. А прычыну, маўляў, я сам ведаю. З кім размаўляла дырэктарка, мне даведацца не ўдалося.  Аднак пра прычыну я здагадваюся: справа ў грамададскай актыўнасці – што я нібыта падбухторваю людзей да чагосьці кепскага. Хаця насамрэч мы проста хацелі зрабіць свой двор больш утульным".

Аляксандар Ільінец тлумачыць свае здагадкі тым, як развіваліся падзеі. Даведаўшыся, што ў двары вырашылі наводзіць парадак самі мясцовыя насельнікі, чыноўнікі  з ЖКГ занепакоіліся пра свой невысокі аўтарытэт у жыхароў. А таксама пра тое, што факты пра непарадак у гэтым двары сталі вядомыя грамадскасці, і што праз гэта ў іх могуць быць нпрыемнасці на працы. Таму, мяркуе актывіст, ягоная дзейнасць прызнаная небяспечнай.  У тым ліку і ў краме, пра што і папярэдзілі дырэктарку.

Дарэчы, факты зваротаў жыхароў Віцебску да апазіцыянераў у пошуку вырашэння сваіх камунальных праблем не адзінкавыя. Так, яшчэ адзін віцебскі сябар Партыі БНФ  Аляксандар Кузняцоў распавёў, што да яго звярнуліся жыхары той выбарчай акругі, дзе ён балатаваўся ў дэпутаты мясовыга савету.  Яны прасілі дапамогі, каб вырашыць пытанне з ліквідацыяй аварыйнага дрэва каля дому 1/1 па вуліцы Белабародава. Бо дагэтуль яны каля года вялі перапіску з адказнымі службамі, але без усялякага выніку.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international