Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” ўганараваны Прэміяй Вацлава Гавела

2013 2013-09-30T14:01:56+0300 2014-09-29T17:06:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavel-pinchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Пінчук на ўручэніі прэміі Вацлава Гавэла Алесю Бяляцкаму.

Наталля Пінчук на ўручэніі прэміі Вацлава Гавэла Алесю Бяляцкаму.

Прэмія Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека прысуджаная зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Імя пераможцы абвясціў старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Жан-Клод Міньён 30 верасня ў Страсбургу. Ён павіншаваў з узнагародай жонку праваабаронцы Наталлю Пінчук, якая прысутнічае на цэрымоніі.

Сёлета сярод намінантаў былі, акрамя Алеся Бяляцкага, аўтарытэтныя правааабарончыя арганізацыі  - Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай).

Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, якая прысутнічае на цэрымоніі ў Страсбургу, адзначыла, што Вацлаў Гавэл з’яўляўся духоўным настаўнікам Алеся. Незадоўга да сваёй смерці, Гавэл накіраваў Алесю ў турму ліст падтрымкі. Алесь піша вось у гэтай паштоўцы, што для яго гэты ліст стаў праменем надзеі і салідарнасці.

Наталля Пінчук таксама прамовіла, што ад самага пачатку свайго шляху Алесь змагаўся за незалежную і дэмакратычную Беларусь. "Зараз яму няпроста, ён знаходзіцца ў больш жорсткіх умовах, чым іншыя палітвязні, а ў турмах Беларусі дагэтуль яшчэ 10 палітвязняў, якія зрабілі свой выбар на карысьць дэмакратыі і свабоды. Прэмія, якую атрымаў Алесь, гэта знак салідарнасці ня толькі з ім, але і з усёй беларускай дэмакратычнай супольнасцю". 

Як паведамляе сайт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, спачатку журы прадставіла спіс з шасці кандыдатаў, сярод якіх былі названыя Людміла Аляксеева (Расія), Алесь Бяляцкі (Беларусь), Грузінская Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія), Вянгерскі Хельсінскі камітэт (Венгрыя), Псіхічны цэнтр абароны інвалідаў (Венгрыя) і Сетка абароны правоў  (Кітай).Беларускага праваабаронцу вылучылі больш за 30 польскіх НДА.

 

***

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 году турмы ў лістападзе 2011-га. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international