Мясцовы Савет паабяцаў салігорцам з’яўленне новай паліклінікі да... 2025 года

2013 2013-09-27T12:15:23+0300 2013-09-27T12:15:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sal-baner-paliklinika-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі раённы Савет дэпутатаў першым агучыў пэўныя тэрміны будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай паліклінікі. Грунтоўны адказ ад дэпутатаў на свой запыт атрымаў мясцовы дэмакратычны актывіст Віктар Малочка.

“Згодны, што жыхарам нашага гораду зараз вельмі патрэбна сучасна паліклнініка. Яе будаўніцтва прадугледжана генпланам забудовы мікрараёна №18 г.Салігорска да 2025 году,” - піша ад імя дэпутатаў старшыня Савета Лідзія Клішэвіч і далей распавядае пра дасягненні ў медыцынскай сферы раёна за апошнія гады. Зрэшты, змаганне салігорцаў за сваё канстытуцыйнае права на ахову здароўя дае плён.

Згодна рашэнню райвыканкаму, Салігорскай ЦРБ перададзены будынак ЖЭС №5. Пасля рэканструкцыі ў яго будзе пераведзены псіханеўралагічны дыспансер і аддзяленне прафілактыкі, якія на дадзены момант разам займаюць амаль цэлы паверх дзеючай паліклінікі. Увядзенне ў экслпутацыю дадзенага філіяла дазволіць падзяліць патокі пацыентаў. Праходжанне медаглядаў і медкамісій будзе адбывацца ў новым філіяле. А гэта, разам з пацыентамі псіханеўралагічнага дыспансера, каля 125 тысяч наведванняў штогод.

У цяперашні час вядуцца праектныя працы па рэканструкцыі гэтага будынка. Яго здача, па словах Лідзіі Клішэвіч, плануецца на чацвёрты квартал 2013 года. Трэба прызнаць, што такія тэрміны выглядаюць  надта аптымістычна, але ў любым разе запуск новага аб’екта дазволіць значна знізіць колькасць наведванняў дзеючай паліклінікі.

З мэтай зніжэння нагрузгкі на дзеючую раённую паліклініку ў 2014 гдзе таксама плануецца перадаць на абслугоўванне паліклініцы ААТ “Беларуськалій” каля 7 тысяч пацыентаў, якія раней працавалі на калійным гіганце.

Нягледзячы на пазітыўныя крокі з боку ўладаў, мясцовыя актывісты не лічаць выйсцем з сітуацыі будаўніцтва новай паліклінікі праз 12 гадоў. Па словах Віктара Малочкі гэтае пытанне будзе знаходзіцца пад пільным кантролем мясцовых грамадскіх і палітычных актывістаў, а тактыка грамадскага ціску на ўлады будзе працягнута.

https://mail.google.com/mail/u/0/images/cleardot.gif

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international