Правакацыя супраць праваабаронцы Паўла Левінава ў сетцы "Укантакце"

2013 2013-09-27T11:19:35+0300 2013-09-27T11:19:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau-kantakt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сацыяльнай сетцы «Укантакце» ад імя праваабаронцы Паўла Левінава распаўсюджваюцца абразьлівыя матэрыялы супраць вядомых у Віцебску актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Сам Павел Левінаў сьцьвярджае, што ён ня мае ніякага дачыненьня да старонкі ў «Укантакце», створанай ад яго імя, і выказвае меркаваньне, што гэта нейкая правакацыя.

Яшчэ нядаўна на старонцы праваабаронцы па адрасе vk.com/id164498091 можна было пабачыць відэа, на якім праваабаронца нібыта ладзіць адзіночны пікет з патрабаваньнем «Свабоду папугаям!». Відэа зьявілася неўзабаве пасьля таго, як споўнілася 2 гады з моманту заключэньня пад варту праваабаронцы Алеся Бяляцкага, і лёзунг «Свабоду папугаям!» замест «Свабоду палітвязьням!» успрымаецца як зьдзек.

Пасьля з’явіўся зьняважлівы нарыс супраць кіраўніцы кампаніі «Наш дом» Вольгі Карач, якая напярэдадні заявіла пра тое, што, магчыма, будзе балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах. Варта адзначыць, што Павал Левінаў таксама зьяўляецца ўдзельнікам кампаніі «Наш дом». Згаданыя матэрыялы ўжо выдаленыя са старонкі “Укантакце”, але ўсё яшчэ захоўваюцца ў кэшы пошукавых сыстэм.

Хто стаіць за старонкай “Паўла Левінава” “Укантакце”, і якімі матывамі кіруецца аўтар гэтай старонкі, – у цяперашні час, вядома, даведацца немагчыма. Застаецца толькі чакаць, што некалі ўсё тайнае станецца яўным, піша "Віцебская вясна".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international