Жыхары Першамайскага раёна Менска хочуць правесці мясцовы рэферэндум

2013 2013-09-13T11:49:47+0300 2013-09-13T11:49:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uruchcha_shod.jpg
Сход, на якім жыхары Уручча-2 патрабавалі адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна

Сход, на якім жыхары Уручча-2 патрабавалі адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна

Жыхары Першамайскага раёна Менска хочуць правесці мясцовы рэферэндум па пытаннях развіцця сваіх ваколіц. Менчукі незадаволеныя ўшчыльненнем існуючай забудовы і высечкай зялёных зон. Кажа абаронца Севастопальскага парка Віктар Янчурэвіч.

- Зыходзячы з таго, што тэрытарыяльны рэсурс раёна абмежаваны, а развівацца раёну неяк трэба, мы прапануем параіцца з людзьмі і даведацца, якім яны бачаць развіццё Першамайскага раёна. Ці згодныя яны з варыянтам ушчыльнення існуючай забудовы альбо бачаць развіццё раёна такім чынам, каб далучыць новыя тэрыторыі і асвойваць тое, што сёння не выкліча канфлікту інтарэсаў жыхароў і раённых уладаў.  

У склад ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму ўвайшло 20 чалавек. З часам іх колькасць будзе павялічана. Для правядзення рэферэндуму неабходна будзе сабраць каля 15 тысяч подпісаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international