Гродна: пачатак разгляду скаргі праваабаронцаў на забарону пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2013 2013-09-12T17:30:46+0300 2013-09-12T17:30:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hilman-sazonau-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч.

Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч.

У Гродне 12 верасня ў судзе Ленінскага раёна прайшлі папярэднія слуханні паводле скаргі гродзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне гарвыканкама аб забароне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. У выніку судовы разгляд грамадзянскай справы прызначаны на 23 верасня.

Слуханні правяла суддзя Жана Краўчанка, пазіцыю заяўнікаў прадстаўлялі Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч, а гарвыканкаму – прадстаўніца юрыдычнага аддзелу Святлана Калеснік. Скарга праваабаронцаў была складзеная 30 жніўня на афіцыйны адказ гарвыканкаму ад 1 жніўня, якім было забаронена правядзенне інфармацыйнага пікету ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага 4 жніўня.

Праваабаронцы выклалі свае аргументы, у якіх указвалі на парушэнні з боку Гродзенскага гарвыканкаму – парушэнні Закону Рэспублікі Беларусь “Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў”, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародных прававых нормаў. На выразныя пытанні праваабаронцаў прадстаўніца гарвыканкаму канкрэтных адказаў не давала, сцвярджаючы, што забарона пікету была законнай.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства