Прэзідэнта Беларусі таксама запрашаюць на «Чарнобыльскі Шлях»

2007 2007-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аргкамітэт “Чарнобыльскага Шляху” зьвярнуўся з пісьмом да Аляксандра Лукашэнкі. Арганізатары «Чарнобыльскага Шляху» запрасілі Лукашэнку прыняць удзел у жалобным мерапрыемстве, а таксама даць справаздачу аб тым, як былі рэалізаваныя шматлікія праграмы дапамогі з-за мяжы, а таксама аб тым, колькі і як было патрачана сродкаў з нацыянальнага бюджэту на ліквідацыю наступстваў катастрофы.

Шаноўны Аляксандр Рыгоравіч!

26 красавіка 2007 года спаўняюцца 21-я ўгодкі з трагічнага дня ў гісторыі сучаснай Беларусі. Даты, якая стала лёсавызначальнай у жыцці тысячаў беларусаў. У 1986 годзе ў гэты дзень на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа, нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыццёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыццём злачыннай сакрэтнасці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару.

Пачынаючы з 1989 году дэмакратычныя сілы Беларусі ўшаноўваюць дату катастрофы на ЧАЭС. Кожны год пад час мітынгаў і шэсцяў дэмакратычныя сілы выказвалі патрабаванні да ўлады. Гэта былі патрабаванні расказаць праўду пра катастрофу і яе наступствы, патрабаванні вярнуць льготы ліквідатарам катастрофы і перасяленцам з зоны забруджання радыенуклідамі.

На пачатку 90-х гадоў Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі саюз выдаткоўвалі вялікія сродкі на розныя гуманітарныя праграмы дзеля пераадолення наступстваў катастрофы. Аднак ані перасялення людзей з забруджаных тэрыторыяў, ані крокаў па абароне іх здароўя зроблена не было. Наадварот: улады адмянілі ільготы чарнобыльцам і заявілі, што няма аніякай небяспекі для жыцця на забруджаных тэрыторыях.

Мы патрабуем Вас, як кіраўніка дзяржавы, даць справаздачу аб тым, як былі рэалізаваныя шматлікія праграмы дапамогі з-за мяжы, а таксама аб тым, колькі і як было патрачана сродкаў з нацыянальнага бюджэту на ліквідацыю наступстваў катастрофы?

Мы ўпэўнены, што такая справаздача толькі падкрэсліць у вачах міжнароднай супольнасці ўяўленне аб Беларусі, гатовай на рэальныя крокі дэмакратызацыі, выказаных у тым ліку ў звароце Еўракамісіі ад 17 лістапада 2006 года.

Ад імя арганізатараў Чарнобыльскага Шляху запрашаем Вас прыняць удзел у жалобным мерапрыемстве.

Старшыня аргкамітэту Чарнобыльскага шляху,

сябра Партыі БНФ,

прафесар Іван Нікітчанка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international