Газета "Шахцёр" праігнаравала зварот Віктара Малочкі

2013 2013-09-02T10:08:31+0300 2013-09-02T10:08:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malochka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Малочка (Cалігорск)

Віктар Малочка (Cалігорск)

Салігорскі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка яшчэ 22 ліпеня накіраваў у рэдакцыю газеты “Шахцёр” зварот, у якім прасіў змясціць на старонках газеты інфармацыю пра некаторыя актуальныя гарадскія праблемы. Аднак адказу на зварот, як і надрукаваных артыкулаў ў газеце на ўзнятыя тэмы, ён дагэтуль не дачкаўся.

- Найперш, у сваім звароце я казаў пра канстытуцыйнае права грамадзян на ахову задроўя. У прыватнасці, пра неабходнасць будаўніцтва ў Салігорску новай паліклінікі. Таксама існуе праблема эфектыўнасці расходвання сродкаў пры рэканструкцыі вуліцы Багамолава, - кажа Віктар Малочка. - На жаль, адказу рэдакцыі газеты на свой ліст я так і не атрымаў. Аніякіх матэрыялаў па ўзнятых мною пытаннях на старонках “Шахцёра” таксама не з’явілася.

Актывіст лічыць, што сваім бяздзеяннем рэдакцыя афіцыйнага выканкамаўскага выдання, як мінімум, парушыла закон “Аб зваротах грамадзян”. З гэтай нагоды ў бліжэшы час Віктар Малочка плануе звярнуцца з адпаведнай скаргай у пракуратуру.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international