viasna on patreon

Сябры “Маладога Фронту” рыхтуюць сустрэчу Змітру Дашкевічу

2013 2013-08-27T12:05:26+0300 2013-08-27T12:05:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkievich-viazien.jpg
Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч

Cябры «Маладога Фронту» збіраюцца прыбыць у сераду 28 жніўня ў Гародню, каб сустрэць свайго лідара Змітра Дашкевіча, які ў гэты дзень павінен выйсці з турмы.

Па словах гарадзенскага актывіста «Маладога Фронту»Яўгена Скрабутана, на заклік аргаізацыі адгукнуліся сябры і прыхільнікі арганізацыі літаральна з усёй Беларусі:

- Людзі збіраюцца з усёй Беларусі даехаць у Гародню, каб сустрэць яго на выхадзе з турмы. Я думаю, што гэта будзе акцыя даволі маштабная, таму што ў "Маладым Фронце" даволі шмат новых сяброў, і я спадзяюся, што большасць гэтых людзей пазбіраецца і прыедзе, усё ж такі тры гады чалавек адсядзеў, і мне здаецца, будзе шмат ахвотнікаў прыехаць і сустрэцца з ім.

„Малады Фронт» нагадаў, што Зміцер Дашкевіч правёў 986 дзён у турме, большую частку з іх у адзіночных камерах. Моладзевы лідар выявіў прынцыповасць, і мы нават уявіць не можам, праз што яму давялося прайсці за гэты час.

Арганізатары сустрэчы арганізуюць для прыезджых вечаровую экскурсію па горадзе, вячэру і гатовы чакаць ля турмы да самай начы, паколькі невядома ў колькі гадзін Дашкевіча вызваляць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства