У Вілейскім раёне затрымана больш за 100 удзельнікаў фэсту Burning summer open air

2013 2013-08-26T09:30:11+0300 2013-08-26T09:30:11+0300 be

Па словах дзяжурнага міліцыянта, маладыя людзі затрыманыя за ўчыненне адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якіх менавіта — не ўдакладняецца.

Фестываль з удзелам metal-hardcore, punk і punk-hardcore-гуртоў праходзіў 24 жніўня каля вёскі Асіповічы. На яго з'ехаліся маладыя людзі з розных гарадоў Беларусі.

Як паведаміла БелаПАН адна з удзельніц фестывалю, гамяльчанка Жанна Міхеева, прыкладна ў 19.00 на фестывалі раптам з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і ДАІ. "Гуртам давялося спыніць выступы, а ўдзельнікаў фестывалю пачалі затрымліваць і везці ў Вілейскі РАУС, прычым не тлумачачы за што. У міліцыянтаў не было бэйджаў, іх прасілі прадставіцца, растлумачыць прычыну затрымання, але ўсё безвынікова", — распавяла дзяўчына.

Паводле яе слоў, удзельнікаў фестывалю везлі на некалькіх аўтамабілях, а потым прыехаў і аўтазак.

Жанна Міхеева дакладна не ведае, колькі людзей забралі ў міліцыю. Паводле яе слоў, на фестывалі прысутнічала каля 400 чалавек, затрымалі прыкладна 100-150.

У Вілейскім РАУС БелаПАН пацвердзілі затрыманне маладых людзей. Аднак на пытанне аб колькасці затрыманых заявілі, што гэтая інфармацыя з'яўляецца "службовай". Па словах дзяжурнага, маладыя людзі затрыманыя за ўчыненне адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якіх менавіта — не ўдакладнілі.

У анонсе мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" арганізатары фестывалю яшчэ да яго пачатку размясцілі паведамленне: "Мы не хочам бачыць на нашым мерапрыемстве фашыстаў, расістаў, ксенафобаў .... Вам тут не будуць рады!".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international