30 актывістаў «Гавары праўду» затрымала міліцыя

2013 2013-08-26T09:07:51+0300 2013-08-26T09:07:51+0300 be

24 жніўня ў сярэдзіне дня ўсіх, хто знаходзіўся ў менскім офісе кампаніі «Гавары праўду», затрымалі і адвезьлі для разьбіральніцтва ў Кастрычніцкі РУУС Менска.


17.45 Затрыманы разам з усімі апэратар БелаПАНВасіль Сямашка паведаміў, што яго трымаюць і не кажуць, за што затрымалі. Паводле актывісткі «Гавары праўду» Аксаны Зеляноўскай, затрыманых пачалі па адным выпускаць з міліцыі. Ва ўсіх ўзялі адбыткі пальцаў і сфатаграфавалі.

Усяго затрымана каля 30 чалавек, паведаміў намесьнік старшыні кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў у Фэйсбуку.

Зьвесткі пра затрыманьне для праверкі пацьвердзілі ў менскай міліцыі. Зараз тэлефоны кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» не адказваюць.

У першай палове дня ў офісе кампаніі праходзілі заняткі для актывістаў з рэгіёнаў-удзельнікаў ініцыятывы «Народны рэфэрэндум». Міліцыянты, якія зьявіліся ў офіс, спачатку заблякавалі дзьверы і нікога не выпускалі, а потым адвезьлі ўсіх прысутных у Кастрычніцкі РУУС.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international