Заяўка на пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз пададзена ў Хоцімску

2013 2013-08-22T21:44:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aviabaza.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хоцімскія актывісты Партыі БНФ 22 жніўня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз на тэрыторыі нашай краіны. Пра гэта паведаміў старшыня Хоцімскай раённай арганізацыі Партыі БНФ Валерый Каранкевіч.

Пікет актывісты плануюць правесці з 12 да 13 гадзін 8 верасня на пляцоўцы перад будынкам раённага Цэнтра культуры па вул. Кірава, 23 у г. п. Хоцімск. Планаваная колькасць удзельнікаў мерапрыемства – 7 чалавек.

Заяўка зарэгістраваная ў канцэлярыі Хоцімскага райвыканкама пад № 67.

“І я асабіста, і ўсе хоцімскія актывісты Партыі БНФ вельмі адмоўна ставяцца да ідэі размяшчэння якіх-небудзь замежных вайсковых баз у нашай краіне, - кажа Валерый Каранкевіч. – Я сам з’яўляюся маёрам запасу і магу з упэўненасцю сцвярджаць, што яны нам абсалютна непатрэбны. Наша краіна імкнецца да нейтралітэту, у яе няма ніякіх ворагаў, а на “ўсялякі пажарны выпадак” у нас ёсць уласная армія, якая павінна абараняць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international