Заява ПЦ “Вясна” з нагоды вынясення прысуду Уладзіміру Яроменку

2013 2013-08-20T16:14:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Заява

20 жніўня 2013 г.

 

20 жніўня суд Першамайскага р-на г. Мінска асудзіў на 3 месяцы арышту актывіста моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Уладзіміра Яроменка, прызнаўшы вінаватым у парушэнні правіл прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса).

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае прысуд Уладзіміру Яроменку як палітычна матываны ў мэтах недапушчэння ці спынення ягонай далейшай грамадска-палітычнай дзейнасці, аказання ціску ў сувязі з такой дзейнасцю. Сённяшні прысуд У. Яроменку з’яўляецца наўпроставым наступствам ягонага асуджэння на 3 гады пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што прэвентыўны нагляд быў усталяваны судом у дачыненні да У. Яроменка пасля памілавання ў сувязі з неаднаразовымі прыцягненнямі яго да адміністрацыйнай адказнасці за мірнае ажыццяўленне правоў, гарантаваных  Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах . Шэраг адміністрацыйных спраў насілі сфальсіфікаваны характар з мэтай кароткатэрміновай ізаляцыі актывіста.

Асуджэнне Уладзіміра Яроменка з’яўляецца відавочным фактарам, які сведчыць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, замацоўвае адмоўную сталую тэндэнцыю апошніх месяцаў у дадзенай галіне.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае ўлады Беларусі :

-- спыніць крымінальны пераслед Уладзіміра Яроменка;

-- спыніць практыку палітычна матываванага пераследу грамадска-палітычных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх апанентаў дзеючага палітычнага рэжыму;

-- неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязняў і зняць усе абмежаванні іх правоў, накладзеныя ў сувязі з іх асуджэннем.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international