Сакратароў судовых пасяджэнняў навучаць правільна афармляць інфармацыйныя стэнды

2013 2013-08-19T12:13:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikhail-mackevicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Міхаіл Мацкевіч

Праваабаронца Міхаіл Мацкевіч

Праваабаронца Міхаіл Мацкевіч накіраваў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска ў сувязі з тым, што не знайшоў на інфармацыйным стэндзе інфармацыю аб адкрытым судовым пасяджэнні. 

Патрапіць на адкрыты судовы працэс у Беларусі часцяком немагчыма, бо на стэндзе ў будынку суда няма інфармацыі аб тым, у якім кабінеце праходзіць разгляд справы. З гэтай праблемай часта сутыкаюцца не толькі праваабаронцы, але і журналісты. Па дзіўным збегу абставінаў часцей за ўсё гэта тычыцца палітычна матываваных працэсаў па адміністрацыйных справах.

9 ліпеня праваабаронца зафіксаваў дадзенае парушэнне і накіраваў пра яго скаргу на імя старшыні суда Цэнтральнага раёна г. Мінска Ю.М. Лебедзя.

У дакуменце Міхаіл Мацкевіч звяртае ўвагу на тое, што, не ўказаўшы інфармацыю, работнікі суда парушылі яго канстытуцыйнае права прысутнічаць у адкрытым судовым пасяджэнні і атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўнага органа.

14 жніўня Цэнтр прававой трансфармацыі атрымаў ліст аб разглядзе скаргі Мацкевіча. Старшыня суда інфармуе: праведзенай праверкай устаноўлена, што довады скаргі знайшлі сваё пацвярджэнне, так як 9 ліпеня 2013 г. інфармацыйны стэнд сапраўды не адпавядаў патрабаванням нарматыўна-прававых актаў.

У сувязі з гэтым памочніку старшыні суду дадзена ўказанне правесці навучальны занятак з сакратарамі судовых пасяджэнняў на прадмет формы складання спісу спраў прызначаных да судовага разбору суддзяў.

Адказ цэнтральнага суда абразглядзе скаргі Міхаіла Мацкевіча

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства