Пракуратура вынесла папярэджанне Салігорскаму тэлеканалу за парушэнне закона

2013 2013-08-19T11:32:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Салігорскага раёна зрэагавала на скаргу мясцовага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Малочкі і вынесла афіцыйнае папярэджанне Салігорскаму тэлевізійнаму каналу.

Нагадаем, цяжбу з дзяржаўным тэлеканалам актывіст вядзе з-за адмовы апошніх паставіць у эфіры ў сакавіку 2013 года віншаванні з 95-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі ды адказамі на свае беларускамоўныя звароты на рускай мове. Апошняя акалічнасць і стала прычынай для папярэджання.

“Падчас праверкі сапраўды выяўлены парушэнні з боку кіраўніцтва ВКУП “Салігорскі тэлевізійны канал” пры дачы адказаў на звароты ў вышэйзгаданую арганізацыю,” - пацвярджае выконваючы абавязка пракурора Д. А. Савановіч. Зрэшты, у сувязі з тым, што тэрміны накладання адміністрацыйных спагнанняў мінулі, пытанне аб прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці не разглядалася. Тым не менш, па выніках праверкі пракуратурай Салігорскага раёна дырэктару СТК вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні надалей парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Што тычыцца адмовы кіраўніцтва Салігорскага тэлеканала пусціць у эфір віншаванне з гадавінай БНР, дык гэтую частку звароту пракуратура пакінула без разгляду. Саветнік юстыцыі Д. А. Савановіч мяркуе, што гэтыя дзеянні дырэкцыі СТК мусяць быць абскарджаны ў вышэйстаячай арганізацыі, то бок у Салігорскім раённым выканаўчым камітэце.

Сам актывіст партыі АГП Віктар Малочка з такой пазіцыяй пракуратуры пагаджаецца ды цяпер чакае адказу з ідэалагічнага аддзелу райвыканкаму. Таксама варта адзначыць, што 19 жніўня ў Мінскім абласным судзе пройдуць слуханні па касацыйна скарзе Віктара Малочкі супраць Салігорскага тэлеканала.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international