Судовая калегія Гомельскага аблсуда сумняваецца ў канстытуцыйных правах грамадзян

2013 2013-08-14T10:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзі Гомельскага абласнога суда Леанора Буянкова, Алена Краўчанка і Аляксандр Хоміч паставілі кропку ў спрэчцы паміж старшынём Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Уладзімірам Сякерка і памежнікамі, якія знялі яго з цягніка з фармулёўкай «выяўлены грамадзянін, які праходзіць па спісах па даручэнні праваахоўных органаў».

Судовая калегія ўзаконіла рашэнне суддзі суда Савецкага раёна Гомеля Юрыя Валашыненка, які адмовіў у прадастаўленні інфармацыі, закранаючай правы і ахоўваемыя законам інтарэсы лідэра гомельскіх левых. Фактычна суддзі абласнога суда паставілі пад сумнеў канстытуцыйныя гарантыі на атрыманне інфармацыі, якая закранае правы і законныя інтарэсы кожнага беларуса.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны лідэр гомельскіх левых плануе звярнуцца з індывідуальнай скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Уладзімір Сякерка упэўнены, вельмі важна назапашваць інфармацыю і даводзіць да лагічнага завяршэння кожны факт ігнаравання з боку судовай сістэмы галоўнага абавязка - выносіць рашэнні, кіруючыся ў першую чаргу Асноўным Законам.

Нагадаем, рашэнні суддзяў судовай калегіі Гомельскага абласнога суда Алены Краўчанка і Аляксандра Хоміча ўжо з'яўляліся прадметам разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН. Міжнародныя эксперты прыйшлі да высновы аб незаконнасці рашэння суддзі Алены Краўчанка аб ліквідацыі ў судовым парадку Гомельскага абласнога грамадзкага аб'яднаньня "Грамадзянскія ініцыятывы". Таксама ў ААН прызналі незаконнай пастанову тады яшчэ суддзі суда Чыгуначнага раёна Гомеля Аляксандра Хоміча аб канфіскацыі ў судовым парадку у Гомельскага абласнога грамадскага аб'яднання «Грамадзянскія ініцыятывы» кампутараў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international