Яўгена Васьковіча ізноў змясцілі ў штрафны ізалятар

2013 2013-08-12T09:55:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітзняволены актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Васьковіч адбыў чарговыя 10 сутак у штрафным ізалятары Магілёўскай турмы №4.

Пра гэта даведаўся адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыяДзяніс Садоўскі:

- Напрыканцы ліпеня Яўген быў змешчаны ў ШІЗА. 3-га жніўня ён адтуль выйшаў. Далі яму 10 сутак, ён нават не называў фармальную матывіроўку. Яго ўжо планава раз у месяц у ШІЗА змяшчаюць. 

Пачынаючы з траўня 2011 года, калі Васьковіч быў накіраваны для адбыцця пакарання, ён правёў у штрафным ізалятары амаль 200 сутак. Па словах Дзяніса Садоўскага, адмінітрацыя турмы працягвае настойліва прапаноўваць Васьковічу напісаць прашэнне пра памілаванне. Але ён катэгарычна адмаўляецца.

Васьковіч асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі за радыкальную акцыю супраць Бабруйскга КДБ. Малады чалавек спрабаваў падпаліць дзверы будынку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international