Слонім: сябры БХД узяліся за кантроль над пітной вадой

2013 2013-08-08T16:45:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vada-kran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Слоніме актывіст аргкамітэту БХД Барыс Кучынскі ў межах кампаніі "Рада народных дэпутатаў" звярнуўся з калектыўным зваротам у прэзідыум Слонімскага райсавета дэпутатаў і да старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча.

 У звароце выказваецца занепакоенасць станам рэалізацыі ў горадзе мерапрыемстваў у рамках “Праграмы па водазабеспячэнню і водаадвядзенню “Чыстая вада” на 2011–2015 гады ў Гродзенскай вобласці”.

Справа ў тым, што вада ў Слоніме не адпавядае санітарным нормам Беларусі СанПіНа 10-124 РБ 99 па ўтрыманню жалеза. Мясцовыя ўлады сваім рашэннем №259 ад 26.03.2004 года за подпісам мінулага старшыні выканкама Мечыслава Касцюка і кіраўніка справамі выканкама Алены Мачалінай узаконілі падачу вады ў вадаправодную сетку горада па факту не больш 1,50 мг/дм, хаця, згодна пункта 3.6 СанПіНа 10-124 РБ 99 “Пітная вада”, колькасць жалеза ў вадзе павінна быць не больш 0,3 мг/дм. Такі падыход і рашэнне супярэчыць праграме дэмаграфічнай бяспекі Слонімскага раёна і дрэнна ўплывае на стан здароўя жыхароў г. Слоніма, у першую чаргу нашых дзяцей. Пра гэта і паведамляецца ў звароце.

Сябар БХД Барыс Кучынскі патрабуе выдзеліць дадатковае фінансаванне з бюджэту Слонімскага раёна на 2014 на рэалізацыю мерапрыемстваў у Слоніме па праграме водазабеспячэння і водаадвядзення “Чыстая вада” на 2011–2015 гады ў Гродзенскай вобласці дзеля забеспячэнне адпаведнасці ўтрымання жалеза ў цэнтральным водаправодзе г. Слонім нарматывам СанПіН 10-124 РБ 99 “Пітная вада”. А таксама арганізаваць сустрэчу афіцыйных прадстаўнікоў гарвыканкама і Слонімскага райсавета дэпутатаў у адпаведнасці з п. 2 ст. 22 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і паведаміць аб стане рэалізацыі праграмы “Чыстая вада” ў горадзе і прапановы гараджан у рамках ініцыятывы па прыняцці рашэнняў Саветам.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international