Наста Лойка: Улады хочуць працягваць пераслед грамадскай супольнасці

2013 2013-08-08T10:15:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Крымінальны пераслед былых палітычных вязняў Васіля Парфянкова ды Уладзіміра Яроменкі звязаны з іх актыўнай грамадскай дзейнасцю. Такое меркаванне нашаму радыё выказала праваабаронца Наста Лойка. 

Супраць актывістаў апазіцыі пачаты новыя крымінальныя справы за парушэнні прэвентыўнага нагляду, кажа Наста Лойка:

- Улады хочуць працягваць пераслед грамадскай супольнасці, актывістаў, каб яшчэ больш знізіць ровень актыўнасці, які і так нізкі на сёння ў Беларусі. Відавочна іх пераслед цалком звязаны з палітычнымі матывамі – гэта проста працяг тых падзеяў, якія адбыліся 19 снежня 2010 года. 

Уладзімір Яроменак і Васіль Парфянкоў трапілі за краты па так званай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 году. Пазней выйшлі на волю на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні.

Пасля вызвалення актывісты неаднаразова прымалі удзел у палітычных акцыях, за што траплялі на суткі. Па гэтай прычыне за ім быў усталяваны прэвентыўны нагляд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international