Пракуратура праверыць карыстальнікаў незалежнага сайта pruzhany.net

2013 2013-08-07T08:55:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня суда Пружанскага раёна Уладзімір Саўчук незадаволены негатыўнымі каментарамі інтэрнэтчыкаў.

Як піша газета “Раённыя будні”, незадавальненне карыстальнікаў сайта pruzhany.net выклікала інфармацыя пра судовы вырак па справе трагічнай смерці 19-гадовага мясцовага жыхара. Суд назваў абвінавачанага па гэтай справе невінаватым, хаця і прызнаў, што той нанёс ахвяры не менш за тры ўдары ў жыццёва важныя органы. Інтэрнэтчыкі, у сваю чаргу, пішуць, што нават ненаўмыснае забойства павінна карацца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам, і абураюцца прысудам.

Галоўны суддзя Пружаншчыны лічыць, што такія выказванні знеслаўляюць гонар судовых работнікаў. Таму ён просіць пракуратуру правесці праверку, ці няма ў інтэрнэт-каментарах паклёпу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international