Заява БХК у сувязі з пераследам праваабаронцаў Таццяны Равяка і Уладзіміра Лабковіча

2013 2013-08-06T10:37:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя 5 жніўня бягучага года падчас раздачы ўлётак з выявай кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, арыштаванага два гады таму. Іх дзеянні супрацоўнікі Савецкага РУУС расцанілі як «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства» і склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Аналіз Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» дазваляе сцвярджаць, што раздача ўлётак ня ёсьць формай масавага мерапрыемства, што рэгулюецца дадзеным законам. Такая выснова пацвярджаецца практыкай: не пераследуюцца асобы, якія раздаюць ўлёткі, напрыклад, рэкламнага зместу.

Пры такіх абставінах пераслед праваабаронцаў за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах з'яўляецца прамой дыскрымінацыяй, грубым абмяжаваннем права на выказванне свайго меркавання, што прама супярэчыць як міжнародным абавязальніцтвам, так і заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

БХК заклікае спыніць адміністрацыйны пераслед Таццяны Равяка і Уладзіміра Лабковіча.

belhelcom.org

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international