viasna on patreon

Пратаколы, складзеныя на праваабаронцаў Таццяну Рэвяка і Уладзіміра Лабковіча, адпраўленыя на дапрацоўку

2013 2013-08-05T17:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/05-08-akcyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Рэвяка раздае паштоўкі, фота "Нашай нівы"

Таццяна Рэвяка раздае паштоўкі, фота "Нашай нівы"

Учора мінула два гады з моманту арышту Алеся Бяляцкага. Па ўсёй краіне прайшлі акцыі салідарнасці. Таксама пікеты, круглыя сталы і абмеркаванні з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі адбыліся за мяжой - у Кіеве, Вільні, Варшаве, Маскве ды іншых гарадах.

А сёння акцыя прайшла ў Мінску. У 12 гадзін каля ЦУМ праваабаронцы і грамадскія актывісты раздавалі паштоўкі з выявай старшыні ПЦ "Вясна".

У 12.20 супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя праваабаронцы Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч, іх завялі ў Савецкі РАУС. Аформілі пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў) і забралі мабільныя тэлефоны.

Верагодна, што сёння ж у 16 гадзінаў адбудзецца суд над затрыманымі. Разгляд справы пройдзе ў судзе Савецкага раёна па адрасе: г.Мінск, Лагойскі тракт 3, тэл. 280-81-47, 280-81-46, 280-83-40.

Таццяну Рэвяка і Уладзіміра Лабковіча прывезлі ў суд Савецкага раёна. Іх вінавацяць у парушэнні арт. 23.34. КаАП РБ. Суддзі: справу Рэвякі разглядае Марына Фёдарава, Лабковіча - Дзмітрый Паўлючэнка.

16-40. Суддзя Паўлючэнка ў дарадчым пакоі, рыхтуецца вынесці прысуд Уладзіміру Лабковічу.

16-50. Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне ў дачыненні да Тацяны Рэвяка адпраўлены на дапрацоўку, паколькі мае памылкі.

16-55. Тацяна Рэвяка пакінула памяшканне суду

17-00. Пратакол у дачыненні да Уладзіміра Лабковіча ў сувязі з працэсуальнымі заганамі таксама адпраўлены на дапрацоўку. У супрацоўнікаў міліцыі ёсць месяц каб выправіць хібы ў пратаколах правапарушэнняў.

Позна ўвечары супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі Уладзіміру Лабковічу і запрасілі ў Савецкі РУУС на 6 жніўня.


Уладзь Лабковіч на акцыі, фота "Радыё Свабода"
Наста Лойка  раздае паштоўкі, фота "Нашай нівы"
Сяржук Семянюк  раздае паштоўкі, фота "Нашай нівы"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства