Напад у Кіеве на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі

2013 2013-08-05T11:32:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/4august-kieu.jpg

У Кіеве ў Марыінскім парку, дзе ўчора адзначаўся Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, невядомыя ў масках зрывалі фотаздымкі з выявамі беларускіх акцый пратэсту і патрабаваньняў вызваліць палітвязьняў.

Пакуль невядомыя зрывалі фотаздымкі, малады чалавек, які назваўся Юрыем Клейносам, крычаў у гукаўзмацняльнік, што дзеяньні арганізатараў выставы накіраваны на разбурэньне адносінаў Украіны і Беларусі. Разам з тым ён заявіў, што ня ведае маладых людзей у масках і што яны проста прыйшлі зь ім.

«Прастора свабоднай Беларусі» — акцыя да Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, у якой, у прыватнасьці, бралі ўдзел «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў», Amnesty International ва Ўкраіне і Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека.

Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі ўпершыню адзначаўся летась у гадавіну пазбаўленьня волі беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Напад у Кіеве на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international