З Міколы Статкевіча здымаюць статус “злоснага парушальніка рэжыму”

2013 2013-08-04T11:06:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Палітвязню вяртаюць дадатковыя сродкі на “атаварку”, паведаміла жонка палітзняволенага Марына Адамовіч.

Паводле яе, цяпер вязень можа разлічваць на суму да 200 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў.

“Для нас гэта вялікае свята - істотны дадатак да турэмнага харчовага рацыёну”, - кажа Марына Адамовіч:

- У турме ў яго нічога іншага не з’явіцца, не зменіцца, турма застаецца турмой. Адзінае, што статус “злоснага парушальніка” дае права зняволенаму, быў бы ён у турме ці ў калоніі, права на “атаварку” на 100 тысяч рублёў, а калі гэты статус здымаецца, то ў залежнасці ад рэжыму, гэта можа быць ад 2 да 5 базавых велічыняў. Скажам так, структура харчавання і магчымасць падсілкавацца на 100 тысяч рублёў – гэта фактычна нерэальна.

Паводле Міколы Статкевіча, турэмная камісія пакінула за ім статус “не ўстаўшага на шлях выпраўлення”. Палітвязень не ведае ці знялі з яго статус “схільнага да ўцёкаў і нападаў“.

Пра гэта ён напісаў у сваім апошнім лісце да Марыны Адамовіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international