Паўла Вінаградава адпусцілі, узяўшы тлумачэнні наконт бел-чырвона-белага сцяга на цягніку

2013 2013-08-02T14:52:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavel-vinagradau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Транспартная міліцыя ўзяла тлумачэнне з актывіста Паўла Вінаградава за размяшчэнне нацыянальнага сцяга на электрычцы. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

У Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце актывіст Zмены прышоў, узяўшы вялікую сумку з неабходнымі рэчамі, таму што нярэдка такія гутаркі сканчваліся для яго артыкулам 17.1 КоАП -  нібыта хлопец пачынаў лаяцца матам, і гэта абавязкова бачылі два міліцыянты.

Аднак гэтым разам затрымання не адбылося. Вось што паведаміў сам Вінаградаў: "З мяне ўзялі тлумачэнні з нагоды "размяшчэння на цягніку бел-чырвона-белага сцяга" на станцыі і адпусцілі дадому. Адзінае што, я хутка магу быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за нематываваную адмову ад дачы паказанняў сведак, бо адмовіўся тлумачыць які менавіта сябар даслаў мне тыя самыя фатаграфіі, якія я ў сябе размясціў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international