Паўла Вінаградава выклікалі ў транспартную міліцыю

2013 2013-08-01T16:51:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1.jpg
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Лідэра «Зьмены» Паўла Вінаградава выклікалі праз тэлефон у транспартную міліцыю, якую актывіст плянуе наведаць 2 жніўня.

Прадстаўнік транспартнай міліцыі паведаміў, што выклікаюць «наконт фатаздымкаў у сацыяльных сетках».

Павал Вінаградаў сказаў карэспандэнту Свабоды, што яму невядома, якія менавіта здымкі зацікавілі транспартную міліцыю.

Ён не выключае, што гэта можа тычыцца здымкаў чатырохмэтровага бел-чырвона-белага сьцяга, прымацаванага да электрычкі, якая рухалася ў Менск.

27 ліпеня Павал Вінаградаў разьмясьціў здымкі ў фэйсбуку і напісаў: «Сёньня актывісты Zмены вырашылі правесьці акцыю ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БССР. На станцыі каля Мінскага мора актывісты прымацавалі да электрычкі 4-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг. І электрычка, і сьцяг, які лунаў на ёй, пасьпяхова заехалі ў Менск».

Сылюэты актывістаў былі зафаташопленыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international