Мікалай Аўтуховіч з-за кратаў падтрымлівае сваіх землякоў

2013 2013-07-31T10:42:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які цяпер у гарадзенскай турме, лістуецца з землякамі – жыхарамі Ваўкавыска. Землякоў, якія выказваюць словы падтрымкі ў лістах, – адзінкі. Але за кратамі ў Мікалая Аўтуховіча хапае сілаў, каб падтрымаць сваіх новых знаёмых, якія яму пішуць.

Кажа Аляксандр Сезень, ваўкавыскі грамадскі актывіст:

- Піша за свабоду, за правы чалавека. Вось, напрыклад, ён піша: «Гісторыя даказвае, што без пакарання нічога не застаецца. Мне нават адсюль бачна, больш правільна сказаць – вядома, што на волі ўсё больш і больш людзей адкрываюць рот і расплюшчваюць вочы. А гэта значыць, што тут не атрымаецца захоўваць прыгоннае права, рабаўладальніцкі лад, а тым больш пабудаваць новы СССР. Наеліся! Цяпер, каб людзі не паднялі хвалю, трэба прыслухоўвацца да меркавання народу, як і мусіць гэта быць у дэмакратычнай дзяржаве, якой і з'яўляецца наша краіна».

Мікалай Аўтуховіч – адзін з дванаццаці палітвязняў, якія знаходзяцца цяпер за лукашэнкаўскімі кратамі. Яго пакаралі 5 гадамі і 2 месяцамі зняволення ва ўмовах строгага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international