Тамара Сяргей абскарджвае рашэнне Генпракуратуры ў судзе

2013 2013-07-29T08:58:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sirhej_tamara.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст Тамара Сяргей

Юрыст Тамара Сяргей

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд скаргі юрыста і грамадскай актывісткі Тамары Сяргей на неправамоцныя дзеянні Генеральнай пракуратуры, якая вынесла ёй афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі. Пачатак судовага паседжання ў 16-00.

Нагадаем, што  23 красавіка бягучага года  намеснік Генпракурора Беларусі Аляксандр Лашын вынес юрысту Тамары Сяргей афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці па артыкуле 193.1 КК РБ за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання - Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

Сяргей звярнулася да Генеральнага пракурора з заявай аб прыёме і абскардзіла афіцыйнае папярэджанне. Аднак выконваючы абавязкі генпракурора Мікалай Кукліс адмовіў ёй ў прыёме і пакінуў у сіле афіцыйнае папярэджанне. Зараз Тамара Сяргей абскарджаве гэтае рашэнне праз суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international