Тэрмін пакарання Паўла Мажэйкі афіцыйна скончыўся 30 жніўня. Журналіст атрымаў афіцыйную свабоду.

2003 2003-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Роўна год таму 1 верасня журналіст Павал Мажэйка, асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на Аляксандра Лукашэнку, пачаў адбываць пакаранне. Тэрмін пакарання журналіста афіцыйна скончыўся сёлета 30 жніўня.

Шэсць месяцаў Павал Мажэйка жыў на жлобінскай “хіміі”, дзе працаваў на тартаку. Затым суд змяніў пакаранне журналісту забароненай газеты ПАГОНЯ на больш мяккае, і Мажэйка вярнуўся дахаты ў Гродна “ўмоўна датэрмінова”. Яшчэ год пакарання быў скасаваны па амністыі.

Апошнія тыдні Павал Мажэйка займаецца аднаўленнем гарадзенскай прапіскі, пашпарту і візы “ва ўсе краіны свету”, якія яму скасавалі на тэрмін пакарання. Ужо некалькі месяцаў Павал узначальвае гарадзенскую філію Беларускай асацыяцыі журналістаў. Іншай працы пакуль не мае: “Я зразумеў, што чалавек з такой біяграфіяй не патрэбны”, - гаворыць ён.

На сённяшні дзень у Беларусі працягваюць адбываць пакаранне па артыкулу 367 ч.2 Крымінальнага кодэкса РБ “Паклёп у дачыненні да прэзыдэнта РБ” яшчэ два журналісты. Рэдактар зачыненай газеты “Рабочы” Віктар Івашкевіч, які зараз знаходзіцца на “хіміі” ў Баранавічах, вызваліцца ў снежні. Тэрмін пакарання Міколы Маркевіча, рэдактара зачыненай ПАГОНІ, скончыцца ўвесну 2004 года.
Юлія Дарашкевіч, HRODNANews

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international