Расея ня выдала Беларусі стваральніка «Мультклюбу»

2007 2007-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзін са стваральнікаў праекта «Мультклуб», тэхнічны каардынатар інтэрнетсадружнасці «Трэці шлях» Андрэй Абозаў мае намер прасіць палітычнага прытулку ў Эстоніі. Пра гэта паведамляе інтэрнетсайт «Трэцяга шляху».

25 сакавіка А.Абозаў быў затрыманы ў Цвяры. Ён ехаў з Украіны ў Эстонію цераз расійскую тэрыторыю. Супрацоўнікі міліцыі знялі беларускага грамадзяніна з цягніка «Масква — Талін». Расійскія праваахоўныя органы аб’явілі ў вышук А.Абозава па запыце беларускага боку.

Аднак цвярскі суд пастанавіў, што затрыманы не можа быць выданы беларускім праваахоўным органам, паколькі ў расійскім Крымінальным кодэксе адсутнічае адпаведны артыкул. Апрача таго, як сцвярджае А.Абозаў, справа «Мультклуба» была прызнана палітычнай у Расіі яшчэ ў 2005 годзе, і яна дагэтуль знаходзіцца пад кантролем расійскабеларускай праваабарончай камісіі пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

26 сакавіка А.Абозаў быў пад вартай дастаўлены да эстонскай мяжы.

У жніўні 2005 года пракуратура Мінска распачала крымінальную справу па факце распаўсюджвання ў інтэрнеце мультфільмаў, «якія ганьбяць гонар і годнасць прэзідэнта Беларусі». Падставай сталі мультыплікацыйныя фільмы, якія прадстаўляюць невялікія сюжэты сатырычнага характару, галоўным героем якога з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка. Крымінальны кодэкс прадугледжвае пакаранне за падобнае злачынства ў выглядзе пазбаўлення або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў.

У рамках крымінальнай справы ў якасці сведкаў былі дапытаныя адміністратар сайта Андрэй Абозаў і каардынатар праекта Павел Марозаў. Супрацоўнікі КДБ правялі ў іх кватэрах вобшукі, канфіскавалі 12 адзінак камп’ютэрнай тэхнікі, на якіх маглі стварацца мультфільмы.

А.Абозаў, П.Марозаў і яшчэ адзін падазроны Алег Мініч не сталі чакаць арыштаў і выехалі ў сумежныя краіны, паведаміў БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international