У Гомелі заяўлена вулічнае шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2013 2013-07-16T12:37:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

15 ліпеня ў Гомельскі гарвыканкам пададзена калектыўная заяўка на правядзенне 4 жніўня ў абласным цэнтры вулічнага шэсця ў падтрымку палітычна зняволенага праваабаронцыАлеся Бяляцкага. Арганізатарамі выступаюць вядомы грамадскі ды палітычны дзеяч, кандыдат тэхнічных навук, народны экс-дэпутат, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета СССР Юры Варонежцаў, а таксама калегі палітвязня - Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны.

"Шэсце з транспарантамі і лозунгамі па вуліцы Савецкай ад цэнтральнай Плошчы Леніна да універсітэта імя Ф. Скарыны, дзе правёў студэнтскія годы Алесь мы маем намер правесці 4 жніўня - два гады таму ў гэты дзень ён быў затрыманы. Масавае мерапрыемства запланавана з мэтаю звярнуць увагу грамадскасці на праблему палітычных вязняў у краіне, і не толькі Алеся Бяляцкага, якога, як мы лічым, асудзілі незаконна”, - заявіў адзін з арганізатараў вулічнага шэсця А.Паплаўны.

Ён адзначыў, што акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага - агульнарэспубліканская, праводзіцца па ініцыятыве праваабаронцаў.Заяўкі на масавыя мерапрыемствы падаюцца ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых гарадах краіны.

Напамятаем, акцыі ў падтрымку палітвязняў ў Гомелі праходзяць рэгулярна. На сёняшні дзень у Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістравана калектыўная скарга Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленка аб забароне пікету, які планавалася правесці ў жніўні 2011 году з нагоды затрымання Алеся Бяляцкага.  Таксама, на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН знаходзіцца калектыўная скарга праваабаронцаў і экс-мэра абласнога цэнтра Святланы Гальдадэ па факту забароны пікетаў ў гадавіну зняволення Бяляцкага - 4 жніўня 2012 году.

Акрамя таго, з ініцыятывы праваабаронцаў тут рэгулярна праводзяцца іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку палітычных вязняў – “Павіншуй Бяляцкага з Днём народзінаў”, “Павіншуй палітвязня з Днём Незалежнасці”. Зараз гамяльчукі далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Тыдзень палітвязня”, падчас якой любы жадаючы мае магчымасць падпісаць паштоўку.

30 сакавіка бягучага года ў Гомелі адбылася прэзентацыя кніг "Справа Бяляцкага" і "Асвечаныя беларушчынай".  

http://gomelspring.org/ 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international