Пракурор Стук адмовіўся гаварыць, ці перавыстаўлена абвінавачанне Андрэю Гайдукову

2013 2013-06-26T11:50:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aleksei-stuk-zamhenprokurora.jpg
Аляксей Стук, намеснік генпракурора

Аляксей Стук, намеснік генпракурора

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук на прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня адмовіўся адказваць на пытанне, ці перавыстаўлена ўжо абвінавачанне Андрэю Гайдукову. Нагадаем, малады чалавек абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, суд над ім праходзіць у Віцебску ў закрытым рэжыме.

«Справа слухаецца ў закрытым рэжыме. Пра ход працэсу нічога не магу сказаць», — заявіў намеснік генпракурора.

Нагадаем, пра тое, што Гайдукову можа быць перакваліфікавана абвінавачанне, 19 чэрвеня журналістам заявіў старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык. Следства па справе маладога чалавека вялося менавіта ў гэтым ведамстве.

«Не факт, што Гайдукоў пойдзе па 356-м артыкуле», — сказаў Вакульчык. Ён запэўніў прадстаўнікоў СМІ ў тым, што пасля вынясення рашэння суда яны атрымаюць усю неабходную інфармацыю пра працэс, за выключэннем «закрытых пытанняў». «Тэрміны вынясення рашэння будзе вырашаць суд. У мяне няма сумненняў, што ўсё будзе аб’ектыўна», — заявіў ён.

23-гадовы Андрэй Гайдукоў, аператар наваполацкага НПЗ «Нафтан», лідар незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў», быў затрыманы 8 лістапада 2012 года. Паводле версіі следства — «у момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Пасля затрымання яго перавялі ў следчы ізалятар КДБ у Мінск. Затым маладога чалавека неаднаразова перавозілі з Мінска ў Віцебск і назад. Згодна з артыкулам 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) Гайдукову пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

На думку прадстаўнікоў апазіцыі і праваабаронцаў, прычынай затрымання Гайдукова стала яго актыўная грамадская дзейнасць. Напярэдадні пачатку працэсу праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці звярталіся да ўлад з просьбай зрабіць судовы працэс адкрытым, аднак іх просьба не была пачута.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international